"Жывая спадчына Гомельшчыны"

01.02.2022 вучні 7 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа 41 г.Гомеля" наведвалі выставу-прэзентацыю "Жывая спадчына Гомельшчыны" в "Гомельском центре народного творчества".
Выстава знаёміць з усёй нематэрыяльнай спадчынай Гомельскай вобласці, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, са спадчынай, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКА, і праводзіцца ўпершыню ў Гомелі і Гомельскай вобласці.


Сярод 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэспубліканскага значэння – каляндарныя абрады Веткаўскага, Гомельскага, Лельчыцкага і Хойніцкага раёнаў, а таксама традыцыя пакланення каменным крыжам («Каменныя дзевачкі») вёсак Данілевічы і Баравое Лельчыцкага раёна. Разнастайныя беларускія абрады прадстаўлены на здымках, да іх дадзена падрабязнае апісанне культавага дзейства.